• Narrow screen resolution
  • Wide screen resolution
  • Increase font size
  • Decrease font size
  • Default font size
  • default color
  • green color
  • blue color
Color
На конкурс “Скарбніца”
Автор: Администрация   
16.02.2009
На конкурс “Скарбніца”На конкурс “Скарбніца”
 
Радзіма, родны кут, які ён дарагі для кожнага з нас. І дзе б чалавек не быў, ён хоць у думках, але вяртаецца да вытокаў, да таго месца, у тую хаціну, дзе нахіліўшыся над калыскай спявала матуля. Дзе зрабіў свой першы самастойны крок і гучна сказаў: “ма-ма”. А трошкі абраўшы сілы, выйшаў за ваколіцу і ўдыхнуў водар кветак, змешаны з пахам яліны і сасны, вуснамі дакрануўся да жыццядзейнай вадзіцы, якую зачарпнуў прыгаршчамі са студзённай крынічкі.

Успомніць родныя мясціны, а каму і пазнаёміцца з беларускім каларытам, думаю, дапаможа інтэр’ер сялянскай хаты на МГФ, які абсталявала старшы выкладчык мастацка-графічнага факультэта нашага універсітэта Г.А. Бабровіч, руплівіца ўсяго беларускага.

Чаго толькі ў імправізаваным пакоі беларусаў няма! Тут палавічкі, вытканыя са рознакаляровага рыззя, аконна дэкаратыўны тэкстыль, жаночы строй на манікене, абраз з абкладам, ручнік-набожнік, стол, кросны, і іншыя прадметы сялянскага побыту. Усё тое, што нясло ў жыццё радасць і прыгажосць. А як вядома, пачуццё прыгажосці неадрыўна звязана з працай, якая нараджалася з неабходнасці ствараць, адлюстроўваць духоўную культуру чалавека. Менавіта ў народным мастацтве найбольш ярка праяўляецца густ беларуса, яго самабытнасць.

– Доўга яшчэ людзі будуць захапляцца прадметамі народнай творчасці і выбіраць з яе невычарпальнай крыніцы духоўнае багацце, створанае народам. Гэта тут трэба шукаць вытокі славянскага духу. Тут знаходзіцца ключ да разумення загадкавай беларускай душы, разгадаць якую марна спрабуюць на працягу многіх стагоддзяў – кажа стваральніца “беларускай хаткі” Галіна Аляксандраўна Бабровіч. – Беражлівыя адносіны да свайго мінулага з’яўляюцца неад’емнай часткай выхавання моладзі, робяць чалавека больш духоўным. І наша задача, як выкладчыкаў, прывіць любоў і павагу да працы нашых продкаў, традыцый і звычаяў беларусаў. Недарэмна гавораць, што пакаленне, у якога няма мінулага, не будзе мець і будучае, – заключыла Галіна Аляксандраўна.

Стася Наркевіч.
На здымку: Г.А. Бабровіч у “беларускай хатцы”.
Фота Ліліі Кулянёнак.
 

Авторизация



При регистрации указывайте настоящее имя.

Сейчас на сайте:

Сейчас 485 гостей онлайн